Вера Мікалаеўна Батузава
Вера Мікалаеўна Батузава (нар. 18 кастрычніка 1949, г. Дымытраў, Чырвонаармейскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Вера Мікалаеўна Батузава | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, У. М. Вараксін, А. Я. Міцянін). У 1972—2005 гадах працавала ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар; у 2006—2009 гадах у ППУП «ТМ-7».
Член Саюза архітэктараў з 1979 года. Пражываеў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: піянерлагер АН БССР у Ракаве (1979—1982), зала актыўнага адпачынку ў спартлагеры «Стайкі» (1982), навучальны корпус спецшколы-інтэрната ў г.п. Гарадзея (1983, з У. С. Дземідовічам), гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску (1981)[1], Дом культуры з залай на 950 месцаў у г. Маладзечна (праектаванне і будаўніцтва 1986—2002, у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам), праваслаўны комплекс Раства Хрыстова ў г. Салігорску (пр. 1998—2001, сааўтары У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна); Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (1995—1996, будаўніцтва 1996—2000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Царква ў Жодзіне (1998—2000, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч, Ж. П. Саўчук); Пляжна-паркавая зона «Урлікі» на возеры Нарач, пост аховы (1996—1997, сааўтары Ю. А. Камісараў, Г. Я. Перліна, У. Ф. Даніленка, І. Я. Кратовіч, І. Вішнеўская), Рэспубліканскі горналыжны комплекс «Сілічы» (2004—2005, у сааўтарстве); Бізнес-цэнтр з паркінгам па пр. Дзяржынскага ў г. Мінску (2006—2009, у сааўтарстве з А. З. Цэйтліным)[2].
Узнагароды
правіцьПераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Культавыя будынкі» за праект «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне» (1995), «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец» (1996), «Царква ў Жодзіне» (1998), «праваслаўны комплекс Раства Хрыстова у г. Салігорску»; у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні»: «Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр „Сілічы“» ў Лагойскам раёне Мінскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Ботузова Вера Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Ботузова Вера Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ботузова Вера Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)