Вера Паўлаўна Пракапцова

музыказнавец, педагог

Вера Паўлаўна Пракапцова (29 студзеня 1947, Мінск — 13 верасня 2021) — беларускі тэарэтык мастацтва, музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2001), прафесар (1997).

Вера Паўлаўна Пракапцова
Дата нараджэння 29 студзеня 1947(1947-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2021(2021-09-13)[1] (74 гады)
Грамадзянства
Муж Уладзімір Іванавіч Пракапцоў
Род дзейнасці тэарэтык мастацтва, музыказнавец, вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Фартэпіяна», 1970), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1975), Беларускі ўніверсітэт культуры (дактарантура, 2000).

Працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1970—1972, канцэртмайстар), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1975—1978, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1979, загадчык кафедры тэорыі музыкі і фартэпіяна, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт кафедры эстраднай музыкі, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры, у 1994—2001 — загадчык кафедры).

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя мастацтва, мастацкай адукацыі; кампаратыўнае мастацтва і інш.

Узнагароды правіць

Медаль Францыска Скарыны (2016) і інш.

Сям’я правіць

Была ў шлюбе з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым, беларускім мастаком, генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[2].

Бібліяграфія правіць

  • Мастацкая адукацыя ў Беларусі : сацыякультурны аспект : дысертацыя … доктара мастацтвазнўства : 17.00.09 : абаронена 21.12.2000 : зацверджана 05.07.2001 / Пракапцова Вера Паўлаўна. ― Мінск, 2000.
  • Роль музыкального образования в становлении музыкальной культуры Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения : 17.00.02 / Масленикова Вера Павловна. ― Киев, 1978.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Масленікава Вера Паўлаўна / А. А. Саламаха // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 462.
  • Пракапцова Вера Паўлаўна / А. А. Саламаха // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 544.
  • Прокопцова Вера Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 288.