Вердаміцкі парк
Вердамі́цкі парк — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, закладзены ў 2-й палове XIX стагоддзя ў аграгарадку Вердамічах Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
правіцьВыгляд парку перад набыццём маёнтка Талочкамі дакументальна не пацверджаны. Мясцовыя жыхары сведчаць, што складзеная з пляскатага каменю агароджа вакол парку вельмі старая, яшчэ з XVIII стагоддзя. У сувязі з гэтым можна меркаваць аб існаванні тут рэгулярнага парку ў XVIII ст., ад якога застаўся кавалак ліпавай алеі. Відаць, межы тэрыторыі панскай сядзібы заставаліся нязменнымі на працягу двух апошніх стагоддзяў[1].
Аўтарам планіроўкі парку канца XIX ст. з’яўляецца Іван Капітонавіч Плотнікаў, аб чым сведчаць яго подпісы на чарцяжах праекта і на каштарысе.
Апісанне
правіцьПлошча каля 12 га. Парк пейзажны, на раўнінным рэльефе. Цэнтрам яго кампазіцыі быў палац (не захаваўся). Тэрыторыя парку абнесена мураванай сцяной. Ад уязной брамы ідуць цэнтральная і кальцавыя алеі, з якіх адкрываюцца найбольш прыгожыя пейзажы. Абапал цэнтральнай алеі размяшчаюцца дзве самыя вялікія і маляўпічыя паляны. У пабудове кампазіцыі парку выкарыстаны прыёмы паступовага раскрыцця пейзажу, кантрасту, улічаны асаблівасці дрэў — афарбоўка ў розную пару года, формы кроны, хуткасць росту і інш.
Помнік садова-паркавага мастацтва налічвае больш за 40 відаў дрэў і кустоў, у т.л. рэдкія экзоты. Растуць дуб шарлахаўскі, клёны чырвоны, серабрысты, ясенялісты, явар і яго пурпуровая форма, хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, лістоўніца польская, туя заходняя і інш.
Зноскі
- ↑ Фрагменты былой сядзібы. // Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага, 2018. (бел.)
Літаратура
правіць- Вердаміцкі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Вердаміцкі парк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- Вердаміцкі парк на сайце Radzima.org