Верхненямецкія мовы
Верхненямецкія мовы (дыялекты) (ням.: Hochdeutsch) — гэта група нямецкіх дыялектаў, распаўсюджаных паўднёвей лініі Бенрата ці лініі Урдынгена. Падзяляецца на дзве буйных зоны — паўднёванямецкую і сярэдненямецкую. Прычына проціпастаўлення верхненямецкіх дыялектаў ніжненямецкім у гістарычным разрыве, пачатак якому быў пакладзены падчас вылучэння старажытнаверхненямецкай мовы. Гэты этап гістарычнага развіцця нямецкай мовы пачынаецца разам з вядомым працэсам другога перамяшчэння зычных, які і спрыяў рэзкай змене марфалагічнай і асабліва фанетычнай структуры дыялектаў цэнтра і поўдня сучаснай Германіі.
Верхненямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Hochdeutsch |
Краіны |
Германія Аўстрыя Швейцарыя Францыя |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
Glottolog | high1289 |
Нямецкая мова шырокім разуменні складаецца з вышэйназваных моў, прычым яна неаднастайная, а дыялекты ці варыянты аднаго рэгіёна нямецкамоўнай прасторы могуць істотна адрознівацца ад дыялектаў і варыянтаў іншага рэгіёна. Аднак часта паняцце Hochdeutsch прыраўноўваюць да паняцця Standardsprache, тым самым паказваючы на яго ролю ў станаўленні літаратурнай мовы немцаў.
Распаўсюджванне
правіцьСярод моў, якія маюць непасрэдную гістарычную сувязь з верхненямецкімі мовамі, вылучаюць ідыш і люксембургская мова. На верхненямецкіх дыялектах гавораць у цэнтры і на поўдні ФРГ, у Швейцарыі (уласны швейцарскі варыянт мовы), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт), Паўднёвым Ціролі, Усходняй Бельгіі, у Люксембурге, Ліхтэнштэйне, Эльзасе і Латарынгіі, а таксама ў Верхняй Сілезіі на тэрыторыі Польшчы. Моўныя астраўкі — гэта пераважна нямецкамоўныя жыхары ЗША, Румыніі, Расіі і іншых краін (да іх не адносяцца нямецкамоўныя, якія размаўляюць на нямецка-плацкім дыялекце, з прычыны таго, што апошні адносіцца да ніжненямецкіх моў).
Само паняцце Hochdeutsch можна раскласці на словы hoch (высокі, верхні) і Deutsch (нямецкі), з якіх зразумела, што гэтыя дыялекты размяшчаюцца ў гарыстых абласцях поўдня, у той час як ніжненямецкія дыялекты (nieder і Deutsch) пераважна размяшчаюцца ў нізіннай паўночнай частцы.
Гісторыя
правіцьГісторыя верхненямецкай мовы налічвае чатыры ступені, якія вызначаюць асноўныя вехі ў яе развіцці. Першы этап завуць старажытнаверхненямецкім перыядам (Althochdeutsch, коратка — Ahd.), які пачынаецца з другім перамяшчэннем зычных прыкладна ў сярэдзіне VIII стагоддзя і завяршаецца ў сярэдзіне XI стагоддзя. На гэтым этапе верхненямецкая мова фарміруе сваю фанетыка-марфалагічную структуру. Наступны этап — сярэдневерхненямецкі (Mittelhochdeutsch ці Mhd.), калі з 1050 па 1350 год нароўні з граматычным станаўленнем адбываецца станаўленне лексікі. У трэці — ранняноваверхненямецкі перыяд (Frühneuhochdeutsch или Fnhd.) — мова набывае сучасныя рысы, а асноўныя змены тычацца пераважна лексічнага ладу, што тлумачыцца шматлікімі запазычаннямі. З завяршэннем трэцяга перыяду прыкладна ў 1650 годзе настае новаверхненямецкі перыяд (Neuhochdeutsch ці Nhd.), які доўжыцца да гэтага моманту (інакш кажучы, сучасную нямецкую мову таксама можна назваць новаверхненямецкай). Для яе таксама характэрна ўзбагачэнне лексічнай базы і нармаванне правапісу.
Структура дыялектаў
правіцьЯк было сказана вышэй, верхненямецкія дыялекты падзяляюцца на паўднёванямецкія і сярэдненямецкія дыялекты. Першыя ўключаюць тры буйных групы. У заходняй частцы Германіі, у Швейцарыі, часткова ў Аўстрыі распаўсюджаны алеманскія дыялекты (швабскі, ніжнеалеманскі, горна-алеманскі і верхнеалеманскі). На ўсход ад алеманскіх, у Верхняй і Ніжняй Баварыі, Верхнім Пфальцы і ў Аўстрыі, размяшчаюцца баварскія дыялекты (паўночна-баварскі, сярэднебаварскі, паўднёва-баварскі). Франкскія дыялекты ў складзе паўднёванямецкай мовы ўключаюць дзве групы дыялектаў — усходне- і паўднёва-франкскую.
У складзе сярэдненямецкіх дыялектаў вылучаюць дзве групы — заходне- (рыпуарскі, мозельска-франкскі, рэйнска-франкскі, паўночна-гесэнскі, сярэднегесэнскі і усходне-гесэнскі) і усходне-сярэдненямецкую (лужыцка-новамаркскі, цюрынгскі, верхнесаксонскі, паўночнаверхнесаксонскі, сілезскі, усходнепрускі).
Літаратура
правіць- Михаленко А. О. Диалектология немецкого языка. Курс лекций. — Красноярск, Железногорск: ИФиЯК СФУ, 2011. — 166 с.
- Schneider, Hansjakob. Hochdeutsch – das kann ich auch. Der Erwerb des Hochdeutschen in der deutschen Schweiz: Eine Einzelfallstudie zur frühen mündlichen Sprachproduktion. — Bern: Peter Lang (Zürcher Germanistische Studien 50), 1998. — ISBN 978-3-906760-59-9.
- Lindqvist, Christer. III. Internationales Symposium, Greifswald, 24.–25. Mai 2002. — Frankfurt am Main: Peter Lang (Osloer Beitrage zur Germanistik 38), 2002. — ISBN 978-3-631-55505-7.
- Harald Wiese. Eine Zeitreise zu den Ursprüngen unserer Sprache. Wie die Indogermanistik unsere Wörter erklärt. — Berlin: Logos Verlag, 2007. — ISBN 78-3-8325-1601-7.
- Werner König. dtv-Atlas zur deutschen Sprache. Tafeln und Texte. Mit Mundartkarten. — München: Deutscher Taschenbuchverlag, 1978. — ISBN 3-423-03025-9.