Верхнядзвінскі льнозавод

Верхнядзвінскі льнозавод[1] — прадпрыемства ў горадзе Верхнядзвінску, Віцебскай вобласці. З’яўляецца найстарэйшым прадпрыемствам сярод іншых льнозаводаў Рэспублікі Беларусь.

ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1929
Краіна
Размяшчэнне Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, горад Верхнядзвінск, вуліца Дзвінская, д. 1.
Адрас
Галіна Лёгкая прамысловасць
Сайт vdvinsklen.vitebsk.by

Апісанне

правіць

Заснаваны ў кастрычніку 1929 года i займаецца пасевам і вырошчваннем лёну, выпрацоўкай і рэалізацыяй доўгага і кароткага льновалакна, выпрацоўкай паліўных брыкетаў з льняной кастры (экалагічна чыстае паліва), аказвае сельгаспаслугі гаспадаркам раёна.

Прадпрыемства размешчана ў межах горада Верхнядзвінска ў раёне вёсцы Смулькава. Тэрыторыя прадпрыемства займае 24 га. Вытворчыя магутнасці па вытворчасці льновалакна складаюць 962 тоны ў год. Сыравіннай базай прадпрыемства з’яўляецца тэрыторыя гаспадарак Верхнядзвінскага раёна — 1100 га. Льнозавод мае ўласны механізаваны атрад для вырошчвання лёну і аказання паслуг гаспадаркам па выкананні розных сельгаспаслуг[2].

Дырэктары

правіць
  • Дзмітрый Васільевіч Неспляк

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Бегунова, Е. Мастера белорусского шелка / Е. Бегунова // Рэспубліка. — 2012. — 13 студз. — С. 2.
  • Зубрыцкі, Э. У завода ёсць будучыня / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2006. — 19 верас. — С. 3.
  • Кавалёнак, К. Забяспечаны работай да наступнага ўраджаю / К. Кавалёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2016. — 18 лістап. — С. 4.
  • Масловская, О. Время льна / О. Масловская // Витебские вести. — 2014. — 27 нояб. — С. 3.
  • Масловская, О. Лён: возможности для роста / О. Масловская // Витебские вести. — 2016. — 5 мая. — С. 2.
  • Орлова, Л. Новое топливо — на потоке / Л. Орлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2011. — 29 сак. — С. 1, 3.
  • Сковородко, С. М. Долгунец «рождается» трижды / С. М. Сковородко; беседовал В. Саулич // Віцебскі рабочы. — 2013. — 19 студз. — С. 2.
  • Сковородко, С. М. Комбайн пока больше семян теряет, чем убирает / С. М. Сковородко; беседовал В. Саулич // Белорусская нива. — 2013. — 24 янв. — С. 5.
  • Сытник, И. У верхнедвинцев есть чему поучиться / И. Сытник // Віцебскі рабочы. — 2004. — 12 чэрв. — С. 3.
  • Хлыстун, Л. Лён любит поклон / Л. Хлыстун // Советская Белоруссия. — 2001. — 12 июля. — С. 2.