Верхнія Альпы
дэпартамент на поўдні Францыі
Верхнія Альпы (фр.: Hautes-Alpes) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Парадкавы нумар 5. Адміністрацыйны цэнтр — Гап. Насельніцтва 121 тыс. чалавек (98-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Альпы Верхнія Hautes-Alpes | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 05 |
Рэгіён: | Праванс — Альпы — Лазурны бераг |
Акруг: | 2 |
Кантонаў: | 30 |
Камун: | 177 |
Прэзідэнт генеральнага савета: |
Огюст Трюфем |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 98-е месца |
-1999 | 121 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 22 чал/км² |
Плошча: | 5549 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча тэрыторыі 5549 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Дзюранс, Бюэш, Клары, Боек, Северэс.
Гісторыя
правіцьАльпы Верхнія — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ.