Верцялішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Верцялі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Верцялішкі.

Верцялішкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 5 279
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Берагавы[1]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Путрышкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[2]. 25 чэрвеня 1979 года ў склад сельсавета з Абухаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5649 чалавек[4], з іх 71,7 % — беларусы, 17,5 % — палякі, 8,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5279 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.