Вестготы
Вестготы або заходнія готы, германскае варварскае племя, якое пад час вялікага перасялення народаў эмігрыравала з усходу на тэрыторыю Заходняй Рымскай імперыі. Таксама, часткова насяляла і ў Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі).
Уварванне на Балканы
правіцьУпершыню еўрапейцы даведаліся пра вестготаў, як пра асобны народ у 268 г., калі яны пачалі рабаваць балканскія правінцы Рымскай імперыі[1]. Вестготы прайшлі правінцыі Панонію і Ілірыю, нават пагражалі самой Італіі. Але ўлетку таго жа года вестготы атрымалі паражэнне, каля сучаснай італьянска-славенскай мяжы, а затым яшчэ ў бітве пры Нішы, у верасні 268 г. На працягу наступных трох гадоў, у серыі кампаній імператараў Клаўдзія II і Аўрэліяна, германцы былі вернутыя праз Дунай, дзе яны пасяліліся ў Дакіі, якую Аўрэліян пакінуў у 271 г. У Дакіі вестготы прынялі арыянства, гэтая вера праіснавала ў готскім грамадстве да 589 г, калі кароль Рэкарэд I перайшоў у каталіцызм.
Вестготы засталіся ў Дакіі да 376 г, калі адзін з іх лідараў Фрытыгерн, звярнуйся да рымскага імператара Валента з просьбай аб магчымасці пасяліцца на паўднёвым беразе Дуная, у якасці федэратаў. Вестготы спадзяваліся знайсці сховішча ад гунаў, якія прыціснялі іх на захадзе, і знайшлі - рымскі імператар адказаў згодай. Аднак, імперскія афіцэры пачалі чыніць самаўпраўства і вестготы паўсталі, спусташыўшы Фракію, на што Валент адказаў баявымі дзеяннямі, з тым каб знішчыць вестготаў, аднак, патрываў цяжкае паражэнне пад Адрыянаполем у 378 г[1]. З таго моманту, вестготы ўвесь час змагаліся супраць рымлян, складая зняважлівыя для рымлян перамір'і. Бітва пад Адрыянапольем была найважнейшай у гэтай вайне. Імператар Валент быў дрэнна дасведчаны аб памерах гоцкага войска і ўступіў у бітву, у якой сам быў забіты ў баю, а цэлае рымскае войска было знішчана. Такім чынам вестготы дабіліся магчымасці пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імперыі.
Новы імператар Феадосій I, у 381 г., склаў мір з вестгоцкім правадыром Атанарыхам, які працягваўся да смерці Феадосія, да 395 г. Атанарых, аднак, памёр у тым жа годзе і ўлада перайшла да Аларыха I. Феадосій успадкаваў некампетэнтных сыноў, Аркадзя, які кіраваў на ўсходзе і Ганорыя на захадзе. А Аларых I быў здольным кіраўніком, у 396 г. ён прадпрыняў спробы захапіць Афіны, але напад праваліўся. Потым ён паспрабаваў увайсці ў Італію, але ізноў паход патрываў няўдачу. У 410 г Аларых здолеў захапіць і разрабаваць Рым. Праз некалькі дзён вестготы пакінулі горад і адправіліся на поўдзень, у Афрыку, але Аларых I раптоўна памёр і паход быў адложаны. Яго пераемнік Атаульф, павёў свой народ у Галію. Іспанія яшчэ ў 409 г. адчула прыход свеваў, аланаў і вандалаў. У 418 г. пад кіраўніцтвам Валія, вестготы склалі з рымлянамі пагадненне, паводле якога атрымалі дазвол на жыхарства ў Галіі, Аквітаніі і Нарбонскай Галіі пры ўмове, што вестготы знішчаць іншыя варварскія народы на гэтых тэрыторыях. Тут вестготы заснавалі царства са сваёй сталіцай у Тулузе[1]. З цягам часу, з-за межусобных войн паміж варварскімі народамі, тэрыторыя каралеўства пашыралася.
Тулузскае каралеўства
правіцьУ 451 г. вестготы гуляюць важную ролю ў час бітвы на Каталаунскім полі, дзе пад кіраўніцтвам рымскага палкаводца Флавія Аэцыя яны здабылі перамогу над гунамі, якімі кіраваў Атыла.
Затым вестготы пашырылі свае межы на Пірэнэйскім паўвостраве, дзе пакарылі свеваў. Піка сваёй магутнасці каралеўства дасягнула пры каралю Эйрыху, калі ў 475 г. вестгоцкая дзяржава атрымала поўную незалежнасць ад Заходняй Рымскай імперыі, якая праз год распалася.
У той час (канец V ст.) Эйрыкава дзяржва была самай магутнай дзяржавай сярод варварскіх краін. Нягледзячы на тое, што Рымская Імперыя знікла, Эйрых пераняў ад яе дзяржаўныя і прававыя асновы заканадаўства. Першы вестгоцкі кодэкс насіў імя Эйрыха[1].
У 507 г. Тулузскае каралеўства захоплена франкскім каралём Хлодвігам. У той час, кіраўніком вестготаў быў сын Эйрыха - Аларых II, які быў забіты падчас канфлікту з Францыяй.
Таледскае каралеўства
правіцьПасля Атанагільдавай смерці (568), на сталец уступіў Леавігільд, які да 573 г. правіў сумесна са сваім братам Ліувам. Леавігільд перанёс сталіцу дзяржавы ў сэрца Іспаніі ў Таледа, памёр ён у 586 г. Новым каралём стаў яго сын - Рэкарэд, які пасля бацькоўскай смерці прыняў каталіцызм, гэты ўчынак спыніў разнагалоссі паміж кіравальным класам, вестготаў і іспанскіх рымлян, якія ў пераважнай большасці вызнавалі рымскую царкву. Па прыкладу караля пайшлі большасць арыянскіх біскупаў і дваранінаў, аднак былі і тыя, хто выступаў супраць адчужэння ад старой веры, асабліва ў Септыманіі, дзе ў 589 г. выбухла паўстанне, неўзабаве якое хутка згасла. Палітыка Рэкарэда, вяла да аб'яднання і асіміляцыі вестготаў і іспанскіх рымлян у адзін народ.
VI ст. адзначылася канчатковым аб'яднаннем іберыйскай прасторы і пачаткам будаўніцтва новай іспанскай асобы. Акрамя таго, адзначана і аб'яднаннем царквы і дзяржавы. Кароль, у адрознене ад візантыйскай мадэлі, стаў вярхоўным главой царквы. Біскупы прызналі караля ў якасці адзінага надзейнага гаранта законнасці і парадку.
Вестгоцкія каралі да самага падзення сваёй дзяржавы, вялі барацьбу за сталец. Пасля смерці Рэкарэда, амаль усе каралі дахадзілі да ўлады з дапамогай сілы. Сісебур (612—621), здолеў затрымацца на пасадзе, некалькі гадоў, запомніўся неталерантнымі законамі супраць яўрэяў. Свінтыла (621—631) быў першым з каралёў, хто заваяваў усю Іспанію. Тым не менш, змаганне за трон з кожным годам усё больш раздрабляла вестгоцкую джяржаву.
Інтэрвенцыя маўраў
правіцьПраіснавала дзяржава да 711 г., калі кароль Родэрых атрымаў паражэнне ад маўраў. Бітва пры Гвадалеце, якая адбылася 19 ліпеня 711 г., адзначыла пачатак заваёвы Іспаніі. Вялікая частка Іберыйскага паўвострава, была асвоена маўрамі ўжо ў 718 г.
У адказ на масульманскае ўварванне - была распачата Рэканкіста.