Вестник Народного комиссариата просвещения
«Вестник Народного комиссариата просвещения» — часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастрычніка 1921 да лістапада 1922 гг. у Менску на рускай мове, меў асобны аддзел на беларускай мове. У 1921 г. надрукаваны 2 нумары, у 1922 г. выходзіў штомесяц або раз у 2 месяцы здвоенымі нумарамі. Асвятляў пытанні ліквідацыі непісьменнасці, правядзення школьнай рэформы, развіцця асветы, вышэйшай школы, беларускай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы. Надрукаваны артыкулы У. Пічэты «Навейшая гісторыя Беларусі ў замежнай гісторыка-палітычнай літаратуры» (1921, № 1), «Новыя работы па гісторыі Беларусі» (1921, № 2, 1922, № 1 — 4), «Менскае таварыства гісторыі і старажытнасцей» (1921, № 2), «М.Багдановіч як гісторык беларускага адраджэння» (1922, № 5, 6), У.Ігнатоўскага «Наркамат асветы Беларусі і беларуская культура» (1921, № 1), «Беларускае культурна-нацыянальнае пытанне ў БССР» (1922, № 2 — 4), Я. Коласа «Цені прошлага» (1922, № 1 – 6), З. Бядулі «Батлейка» (1922, № № 3 – 4) і «Беларускі тэатр» (1922, № 5 – 6), рэцэнзія Я.Карскага на працу М. Янчука «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» (1922, № 9 – 10).
«Вестник Народного комиссариата просвещения» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | кастрычнік 1921 |
Спыненне публікацый | лістапад 1922 |
Палітычная прыналежнасць | Народны камісарыят асветы БССР |
Мова | беларуская і руская |
Галоўны офіс |
Літаратуры
правіць- Грамовіч, У.У. «Вестник Народного комиссариата просвещения» / У.У.Грамовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.