Вестник Нафтана
«Вестник Нафтана» (бел.: «Веснік Нафтана») — карпаратыўная штотыднёвая газета ААТ «Нафтан». Выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па падпісцы на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць на двух мовах — рускай і беларускай.
«Вестник Нафтана» | |
---|---|
Тып | штотыднёвая газета |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | ААТ «Нафтан» |
Галоўны рэдактар | Таццяна Зянько |
Заснавана | 2007 |
Мова | руская і беларуская |
Галоўны офіс | 211440, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк-1 |
Тыраж | 2047 (на 2019) |
ISSN | 2222–2936 |
Вэб-сайт | gazeta.naftan.by |
Гісторыя Правіць
Газета створана па ініцыятыве Вячаслава Якушава, генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (2005—2011). Першы нумар «Вестника Нафтана» выйшаў у свет 15 снежня 2007 года[1]. У сувязі з далучэннем да ААТ «Нафтан» ААТ «Палімір» у 2008 годзе «Вестник Нафтана» прыняў у свой склад супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Полимировец» (2002—2008).
«Веснік Нафтана» ў 2010 годзе абзавёўся сайтам[2]. З 2018 года артыкулы пра галоўныя падзеі вытворчага жыцця буйнейшага нафтахімічнага комплексу Беларусі перакладаюца на англійскую мову[3].
На радыё «Нафтан» (98,1 FM) з верасня 2018 года рэгулярна выходзяць у эфір выпускі інфармацыйнай праграмы і перадачы «Добро пожаловать», якія рыхтуе рэдакцыйны калектыў[4][5]. Газета актыўна працуе ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram и Telegram. Відэарэпартажы аб усіх значных для прадпрыемства падзеях размяшчаюцца на YouTube-канале газеты.
Змест Правіць
Газета прапануе чытачам аб’ектыўную і дакладную інфармацыю пра жыццё ААТ «Нафтан» (у тым ліку завод «Палімір»), а таксама канцэрна «Белнафтахім». Асвятляюцца навіны вытворчасці, грамадска-палітычнага, сацыяльна-культурнага і спартыўнага жыцця. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя лепшым работнікам прадпрыемства і яго гісторыі. Кожны нумар газеты змяшчае каля 20 аўтарскіх артыкулаў.
Узнагароды Правіць
У Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара» у 2008 і 2009 гадах «Веснік Нафтана» увайшоў у тройку прызёраў у намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета».
Неаднаразова «Веснік Нафтана» называўся ў ліку лепшых выданняў па выніках творчых конкурсаў, якія ладзяцца канцэрнам «Белнафтахім» і Рэспубліканскім камітэтам Белхімпрафсаюза[6][7].
Фармат газеты Правіць
Выходзіць на крэйдаванай паперы ў поўнакаляровым адлюстраванні на 8 палосах. Фармат — А3.
Галоўныя рэдактары Правіць
- Марына Касцючэнка (2007—2008)
- Юрый Паўлюк (2008—2017)
- Таццяна Зянько (з 2017)[8]
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ http://www.novopolotsk.by/content/view/2149/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ http://www.shinnik.by/serebro-respublikanskogo-konkursa Архівавана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ http://www.novaya.by/2017/12/15/vestniku-naftana-10-let/
Спасылкі Правіць
- Онлайн-версія «Вестника Нафтана» Архівавана 24 кастрычніка 2019.
- Старонка ВКонтакте
- Старонка ў Facebook
- Профіль у Instagram
- YouTube-канал газеты