Адкрыць галоўнае меню

ФК Вест Хэм Юнайтэд

англійскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Вест Хэм Юнайтэд)

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Вест Хэм Юнайтэд
Лагатып
Поўная назва West Ham United Football Club
Мянушкі Малатабойцы
Заснаваны 1895
Горад Лондан, Англія
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасць: 60 000
Уладальнік Дэйвід Саліван[d] і Дэйвід Голд[d]
Прэзідэнт Дэйвід Саліван
Дэйвід Голд
Галоўны трэнер Мануэль Пелегрыні
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2018/19 10 месца
Сайт whufc.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

ХIХ стагоддзе. Раннія гадыПравіць

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

ХХ стагоддзеПравіць

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 50-я гады ХХ стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 90-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм'ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Вядомыя гульцыПравіць

Галоўныя трэнерыПравіць

СпасылкіПравіць