Ветраны млын (Дудуткі)

Ветраны млын — вятрак на тэрыторыю музея «Дудуткі».

Славутасць
Ветраны млын
DUDUTKI WINDMILL.jpg
53°35′48″ пн. ш. 27°40′22,70″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Тып будынка Ветраны млын
Будаўніцтва 19031905 гады
Матэрыял дрэва

ГісторыяПравіць

Млын быў пабудаваны ў 1903-05 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі ў в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобласці.

Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.

Млын працаваў да пачатку 70-х гадоў XX ст., а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка музея Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 годзе млын быў прывезены на тэрыторыю музея «Дудуткі», адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча.

Справа ад млына знаходзіцца «Хата завознiка», у якой сяляне, што прывозілі збожжа на млын і не паспявалі ў гэты дзень яго змалоць, маглі павячэраць і застацца пераначаваць.

АрхітэктураПравіць

Адносіцца да збудаванняў шатровага (галандскага тыпу). Яго вышыня складае 14 метраў, збудаванне 5-ці яруснае.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць