Помнік Язэпу Драздовічу (Мінск)

(Пасля перасылкі з Вечны вандроўнік)

«Вечны вандроўнік» — бронзавы помнік выдатнаму беларускаму мастаку і краязнаўцу Язэпу Драздовічу ў Мінску. Адкрыты 6 жніўня 1993 года ў Траецкім прадмесці, на рагу вуліцы Максіма Багдановіча і Траецкай набярэжнай, каля Свіслачы[1][2].

Помнік
Помнік Язэпу Драздовічу
Кампазіцыя «Вечны вандроўнік» у Мінску
Кампазіцыя «Вечны вандроўнік» у Мінску
53°54′27″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар Ігар Голубеў
Архітэктар В. Марухін
Дата заснавання 1993
Дата пабудовы 1993 год
Map

Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар Ігар Голубеў, для якога ён быў дыпломнай працай, і архітэктар В. Марухін[1]. Адлітая скульптурная кампазіцыя некалькі гадоў не магла знайсці свайго месца ў горадзе. Дзякуючы значным намаганням грамадскасці, яе ўрэшце было вырашана паставіць у Траецкім прадмесце, паблізу тых мясцін, дзе мастак любіў блукаць, аглядаючы краявіды старога Менска, і вышэйшай жаночай школы на Траецкай гары, дзе ён выкладаў маляванне[1].

Апісанне правіць

Адносна невялікая па памеры скульптурная кампазіцыя, што адлюстроўвае Драздовіча, уяўляе сабою бронзавую фігуру самога мастака, які ідзе па дарозе ў сціплай сялянскай вопратцы з кіем у руцэ і з перакінутым цераз плячо мальбертам[2]. Яго постаць укрывае дрэва-мроя, у кроне якога грувасцяцца сілуэты вежаў беларускіх замкаў і храмаў побач з яго касмічнымі летуценнямі. Маладому скульптару ўдалося перадаць не толькі партрэтнае падабенства, але і высокі ідэалізм, чысціню душы, свядомую самаахвярнасць мастака. Вельмі не простымі для скульптуры сродкамі раскрыты ўласцівая для творчасці Драздовіча суіснаванне рэальнага свету і свету фантазіі, яго невычэрпная любоў да роднага краю і жыццё паводле законаў Хрыста[1].

Зноскі

Спасылкі правіць