Влёра
Влёра (алб.: Vlora, грэч. Αυλώνας — Аўлон, італ.: Valona) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі Бутрынтам і Апалоніяй.
У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.
28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.
З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.
У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.
Славутасці
правіць- Этнаграфічны музей
- Гістарычны музей
- Музей Незалежнасці
- Мячэць Мурадые
- Крэпасць Каніні, у мястэчку Каніна
- Крэпасць Порта-Палерма
- Руіны крэпасці Гімара, у мястэчку Гімара
- Цэрквы Святога Стэфана і Святога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагоддзяў)
- Манастыр Святой Марыі, у мястэчку Звернец
- Антычны амфітэатр Арыкум (I да н.э.)
- Царква Маміроі, у мястэчку Арікум
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ İzmir Büyükşehir Belediyesi. İzmir'in kardeş kentleri(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Влёра
- Авлона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Влёра — мяжа двух мораў. Архівавана 29 кастрычніка 2020.