Іванец

(Пасля перасылкі з Возера Іванец)

Іване́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Рабчонкі, у басейне ракі Нача.

Іванец
Морфаметрыя
Даўжыня 0,31 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,04 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,75 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Іванец (Беларусь)
Іванец
Іванец
Іванец (Віцебская вобласць)
Іванец
Іванец
Map

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Размешчана за 800 м на поўнач ад возера Каравайна, сярод лесу. Праз возера цячэ рака Быстрыца (злучае яго з возерам Каравайна).

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць