Ізубрыца

(Пасля перасылкі з Возера Ізубрыца)

Ізу́брыца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ізубрыца, за 40 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Ізубрыца, сярод лесу; на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Чырвоны Бор.

Ізубрыца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 127 м
Даўжыня 2,23 км
Шырыня 1,04 км
Плошча 1,21 км²
Аб’ём 0,0018 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,16 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі 0,185—0,19
Празрыстасць да 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,6 км²
Выцякаюць рака Ізубрыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ізубрыца (Беларусь)
Ізубрыца
Ізубрыца
Ізубрыца (Віцебская вобласць)
Ізубрыца
Ізубрыца
Map

Плошча паверхні 1,21 км². Даўжыня 2,23 км. Найбольшая шырыня 1,04 км. Даўжыня берагавой лініі 6,16 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,5 м. Аб'ём вады 1,8 млн м³. Плошча вадазбору 9,6 км². Акружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, на поўначы і паўночным захадзе 5—10 м. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя, забалочаныя, на поўначы і паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Вада мае шчолачную рэакцыю, павышаную колернасць. Празрыстасць вады да 1,2 м. Зарастае поўнасцю. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На паўночным захадзе выцякае рака Ізубрыца, якая ўпадае ў суседняе возера Бузянка.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994.
  • Уласаў Б. П. Ізубрыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 399—400.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)