Адворанскае

(Пасля перасылкі з Возера Адворанскае)

Адво́ранскае во́зера[1][2] — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Адворанскае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,96 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,15 км
Найбольшая глыбіня 7,7 м
Сярэдняя глыбіня 3,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,275 ‰
Празрыстасць да 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Адворанскае возера (Віцебская вобласць)
Адворанскае возера
Адворанскае возера
Map

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м, сярэняя — 3,8 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км². Празрыстасць вады да 1,5 м, мінералізацыя — да 275 мг/л[2].

Катлавіна возера рэшткавага тыпу[2], выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Дно вадаёма выслана слоем карбанатнага сапрапелю таўшчынёй да 6 м[2]. Возера Адворанскаге зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастання складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова. Упадаюць 2 ручаі[2].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
  • Адво́ранскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 31. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Курловіч М. М. Адво́ранскае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 36. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі правіць