Азяранскае возера

(Пасля перасылкі з Возера Азяранскае)

Азяранскае — возера ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сіпа (працякае праз возера), за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Масты, каля вёскі Малыя Азёркі.

Азяранскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 121,3[1] м
Даўжыня 0,96 км
Шырыня 0,63 км
Плошча 0,49 км²
Аб’ём 0,00151 км³
Басейн
Плошча вадазбору 25 км²
Упадаюць рака Сіпа
Выцякаюць рака Сіпа
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Азяранскае (Беларусь)
Азяранскае
Азяранскае
Азяранскае (Гродзенская вобласць)
Азяранскае
Азяранскае
Map

Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Аб’ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 25 км². Вакол возера забалочаная пойма.
Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Уздоўж берагоў зарастае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-98. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Азяранскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).