Альшанка (возера, Браслаўскі раён)

Альшанкавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 0,7 км на захад ад вёскі Дубіна, у басейне ракі Друйка.

Альшанка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,7 м
Даўжыня 0,55 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Альшанка (Беларусь)
Альшанка
Альшанка
Альшанка (Віцебская вобласць)
Альшанка
Альшанка
Map

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.

Схілы катлавіны выразныя, на ўсходзе і паўночным захадзе вышынёй да 5 м, часткова разараныя. На астатніх участках да возера прымыкае забалочаны лес. На ўсходзе выцякае ручай у возера Снуды.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.

Спасылкі правіць