Ардышэва

(Пасля перасылкі з Возера Ардышэва)

Ардышэ́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса.

Ардышэ́ва
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 168,0[1] м
Даўжыня 1,22 км
Шырыня 0,74 км
Плошча 0,52 км²
Аб’ём 0,00086 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,2 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,08 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 6 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць Зелянуха, Ардышэўка, ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Ардышэ́ва (Віцебская вобласць)
Ардышэ́ва
Ардышэ́ва
Ардышэ́ва (Беларусь)
Ардышэ́ва
Ардышэ́ва
Map

Плошча паверхні возера 0,52 км², даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,74 км. Сярэдняя глыбіня каля 1,6 м, найбольшая — 2,4 м.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй да 30 м.
Дно возера выслана сапрапелем, месцамі ўздоўж берагоў вузкія пясчаныя палосы. Возера Ардышэва дыстрафіруючае, слабапраточнае. Зарастае слаба да глыбіні ў 1 м. Шырыня паласы расліннасці да 100 метраў. З возера выцякаюць рэкі Зелянуха, Ардышэўка і Глухая (злучае Ардышэва з Дзевінскім возерам). Упадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, карп, акунь і іншыя віды рыб.

Бліжэйшы населены пункт — вёска Сафіёўка Аршанскага раёна (за 2,5 км на паўднёвы захад ад возера). На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць