Арэхаўна (возера, Полацкі раён)

Арэ́хаўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача (выцякае з возера[1]).

Арэхаўна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,47 км²
Аб’ём 0,0002 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,16 км
Найбольшая глыбіня 0,8 м
Сярэдняя глыбіня 0,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,24 ‰
Празрыстасць да дна м
Басейн
Плошча вадазбору 179 км²
Упадаюць ручаі, канал
Выцякаюць рака Нача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Арэхаўна (Беларусь)
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна (Віцебская вобласць)
Арэхаўна
Арэхаўна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км².
Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.

У возера ўпадаюць 2 ручаі і меліярацыйны канал, выцякае рака Нача. Арэхаўна злучана пратокай з возерам Забеліна. На паўночным беразе вёска Арэхаўна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць