Баяніцкае

(Пасля перасылкі з Возера Баяніцкае)

Баяні́цкае — возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 1,6 км на поўнач ад вёскі Сосны, у басейне ракі Арэса.

Баяніцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,9[1] м
Даўжыня 0,88 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,58 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,5 км
Басейн
Плошча вадазбору 17,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Баяніцкае (Беларусь)
Баяніцкае
Баяніцкае
Баяніцкае (Мінская вобласць)
Баяніцкае
Баяніцкае
Map

Плошча паверхні каля 0,58 км², даўжыня каля 0,88 км, найбольшая шырыня каля 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера нязначна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам. Злучана каналам з размешчанай наўкол сеткай меліярацыйных каналаў і далей праз Цахмінскі канал[2] з ракой Арэса. Зарастае істотна.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г. Выданне 1981 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29а. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць