Белае (возера, Брэсцкі раён)

(Пасля перасылкі з Возера Белае, Брэсцкі раён)

Бе́лае возера — возера ў Беларусі, Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, басейне Серадовай рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Брэста.

Белае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 1,03 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,5 км²
Аб’ём 0,0026 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Найбольшая глыбіня 21,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 140 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Белае возера (Брэсцкая вобласць)
Белае возера
Белае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 0,5 км². Найбольшая глыбіня 21,5 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 2,6 млн м³. Плошча вадазбору 140 км², характэрна чаргаванне забалочаных паніжэнняў з дзюннымі градамі, большая частка пад лесам.

Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, авальнай формы, выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы невысокія, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі пясчаныя, з паўночнага боку сплавінныя. Дно да глыбіні 2 м складзена заіленымі пяскамі, глыбей выслана сапрапелем. У розных месцах катлавіны возера ёсць крыніцы, якія яго жывяць. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае.

Зарастае слаба, пераважна ў паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы, шырыня паласы расліннасці 5—10 м. Водзяцца лешч, краснапёрка, сом, шчупак, джгір, акунь, акліматызаваны карлікавы канадскі сомік.

Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць