Боган

(Пасля перасылкі з Возера Боган)

Боганвозера ў Пружанскім раёнеБрэсцкай вобласці, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Пружаны, за 1 км на поўдзень ад вёскі Кацёлкі. Адносіцца да басейну ракі Мухавец.

Боган
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,23 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Боган (Беларусь)
Боган
Боган
Боган (Брэсцкая вобласць)
Боган
Боган
Map

Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 0,78 км, шырыня 0,5 км. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, забалочаныя, параслі хмызняком. Зарастае істотна. Плошча і ўзровень вады значна змяняюцца па сезонах.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 201. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць