Болныра

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Болныра)

Бо́лныра, Бо́лнаравозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка.

Болныра
Каардынаты: 55°36′13,54″ пн. ш. 29°25′19,26″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 140,3 м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 1,7 км
Плошча 2,7 км²
Аб'ём 0,0057 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,6 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Плошча вадазбору 64,6 км²
Упадаюць Дражбітка
Выцякаюць Дражбітка
Болныра (Беларусь)
Болныра
Болныра
Болныра (Віцебская вобласць)
Болныра
Болныра

Плошча паверхні возера 2,7 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 1,7 км, даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб'ём вады ў возеры 5,7 млн. м³. Плошча вадазбору 64,6 км².
Катлавіна возера круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі нізкія і забалочаныя. Дно плоскае, выслана ілам. Вакол возера забалочаная мясцовасць шырынёй да 3 км. Расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 150 м ад берага возера.
Праз возера працякае рака Дражбітка. На паўночным захадзе выцякае канал у возера Жэльцы. Таксама існуе сцёк па канале ў раку Свіна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, гусцяра, плотка, лінь і іншыя рыбы.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)