Бузянка

(Пасля перасылкі з Возера Бузянка)

Бузянка, Бузінка — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна (працякае праз возера), за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна.

Бузянка
Морфаметрыя
Даўжыня 1,74 км
Шырыня 0,79 км
Плошча 0,61 км²
Аб’ём 0,00099 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,62 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1107 км²
Упадаюць Свольна, Ізубрыца, Трудніца
Выцякаюць Свольна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бузянка (Беларусь)
Бузянка
Бузянка
Бузянка (Віцебская вобласць)
Бузянка
Бузянка
Map

Плошча паверхні 0,61 (0,64[1]) км², даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,79 км, даўжыня берагавой лініі 5,62 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, аб'ём вады 0,99 млн. м³. Плошча вадазбору 1107 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, заходнія да 8 м. Заходнія берагі возера нізкія і пясчаныя, астатнія сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Возера значна зарастае ўздоўж берагоў. Праточнае. Праз Бузянку працякае рака Свольна і злучае з возерам Лісна на поўначы. У паўночна-заходняй частцы ўпадае рака Трудніца і злучае Бузянку з возерам Страднае. На паўночным усходзе ўпадае рака Ізубрыца з возера Ізубрыца.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась, уюн, мянтуз, акунь і інш. Зрэдку сустракаецца сом, жэрах, вугор рачны, судак.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.

Літаратура правіць

  • Бузянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Озеро Лисно: карта для рыбака / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз.

Спасылкі правіць