Бярозаўскае (возера, Ушацкі раён)

Бярозаўскае (Бярозавае) возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 23 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Бярозаўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 128,4 м
Даўжыня 4,1 км
Шырыня 1,5 км
Плошча 4,9 км²
Аб’ём 0,01265 км³
Даўжыня берагавой лініі 12 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 3,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць да 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 458 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бярозаўскае возера (Беларусь)
Бярозаўскае возера
Бярозаўскае возера
Бярозаўскае возера (Віцебская вобласць)
Бярозаўскае возера
Бярозаўскае возера
Map

Плошча паверхні 4,9 км². Даўжыня 4,1 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі 12 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 3,9 м. Аб’ём вады 12,65 млн м³. Плошча вадазбору 458 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на захадзе і паўднёвым-захадзе разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Возера эўтрофнае. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Злучана ручаём з возерам Глыбач і канавай з возерам Краснае, праз возера працякае рака Дзіва.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, карась, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 376.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць