Ва́жа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 кіламетры ад вёскі Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Важа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,7[1] м
Даўжыня 2,62 км
Шырыня 1,11 км
Плошча 2,94 км²
Аб’ём 6,67 км³
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 24,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Важа (Беларусь)
Важа
Важа
Map

Назва правіць

Назва балцкага паходжання. Той жа корань Važ- у літоўскай рачной назве Važ-upė. Звязана з літоўскім vežti «везці», važiuoti «ехаць, рухацца»[2]. Назва возера звязаная з тым, што яно праточная і вада праз яго "рухаецца".

Гідраграфія правіць

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².

Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8—10 метраў, месцамі вышыня схілаў складае да 17 метраў. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.

На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі возера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зліваюцца з схіламі.

Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².

Шырыня паласы прыбрэжнай расліннасці складае ад 15 да 100 метраў, расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2 метры.

Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 метраў. У Важу ўпадае рэчка без назвы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 368—369

Літаратура правіць