Ваўчо (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Ваўчо)

Ваўчо́возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Ціханяты ў басейне ракі Крашанка, якая выцякае з возера.

Ваўчо
возера Ваўчо
возера Ваўчо
Морфаметрыя
Даўжыня 1,28 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,38 км²
Аб’ём 0,00102 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,28 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,220—0,235 ‰
Празрыстасць каля 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 78,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Крашанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ваўчо (Беларусь)
Ваўчо
Ваўчо
Ваўчо (Віцебская вобласць)
Ваўчо
Ваўчо
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні Ваўча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,2 м. Даўжыня возера — 1,28 км, найбольшая шырыня — 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,28 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,02 млн. м³, плошча вадазбору возера — 78,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—17 м, пераважна разараныя. На паўднёвым усходзе схілы парослыя лесам. На поўначы і поўдні схілы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера вышынёй да 0,3 м, пясчаныя, на пэўных участках знаходзяцца пад хмызняком. На поўначы і поўдні забалочаная пойма возера шырынёй да 150 метраў. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводная зона вузкая і займае каля 14 % плошчы возера. Дно вадаёма ўздоўж берагоў пясчанае, на большых глыбінях — высланае высакапопельным гліністым глеем. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасць складае 5—15 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 1,8—2,5 м. Возера эўтрофнае, праточнае. На поўдні ў Ваўчо ўпадаюць ручаі з азёр Вечалле і Дземінец.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца гасцявы дом "Ціханяты".

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 45. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць