Вечалле

(Пасля перасылкі з Возера Вечалле)

Ве́чалле — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, у басейне ракі Крашанкі (прыток Ушачы).

Вечалле
Паўднёвы край возера
Паўднёвы край возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,1 м
Даўжыня 3,68 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 1,36 км²
Аб’ём 0,0251 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км
Найбольшая глыбіня 35,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,217 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 37,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Крашанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вечалле (Беларусь)
Вечалле
Вечалле
Вечалле (Віцебская вобласць)
Вечалле
Вечалле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Вечалля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня 3,68 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору 37,2 км².

Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на асобных участках нізкія. Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія раздзелены між сабой невысокім падняццем. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—15 м. Возера мезатрофнае. Расліннасць займае 5 % плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паласы складае 5—30 м.

Заход сонца над Вечаллем.

У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.

Возера Вечалле ўваходзіць у курортную зону «Ушачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[1].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Лесные озера санаторий - Санатории Беларуси Белоруссии цены 2024. Все санатории Беларуси. Праверана 10 лютага 2024.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць