Адкрыць галоўнае меню

Во́жэ (руск.: Во́же[1]) — возера на поўначы Валагодскай вобласці Расіі.

Вожэ
Onega2 eng.svg
Каардынаты: 60°35′22″ пн. ш. 39°05′33″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Валагодская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 120 м
Даўжыня 64 км
Шырыня 7—16 км
Плошча 422 км²
Аб'ём 1,08 км³
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Плошча вадазбору 6260 км²
Упадаюць Модлана, Вожага
Выцякаюць Свідзь
Вожэ (Расія)
Вожэ
Вожэ
Вожэ (Валагодская вобласць)
Вожэ
Вожэ

Плошча 422 км². Возера мае авальную форму, выцягнутае з поўначы на поўдзень. Даўжыня возера — 64 км, шырыня ад 7 да 16 км. Сярэдняя глыбіня 1—2 м, найбольшая 5 м. Плошча вадазбору 6260 км². Аб’ём вады ў возеры 1,08 км³. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.

Возера належыць басейну Анегі, па паўночным беразе возера праходзіць мяжа з Архангельскай вобласцю.

У возера ўпадае каля 20 рэк і ручаёў. Сцёк па рацэ Свідзь у возера Лача.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Вожэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 254.

СпасылкіПравіць