Воласна

(Пасля перасылкі з Возера Воласна)

Во́ласнавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель.

Воласна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,14 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00114 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,33 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 4,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,35 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Воласна (Беларусь)
Воласна
Воласна
Воласна (Віцебская вобласць)
Воласна
Воласна
Map

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 1,14 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,33 км. Найбольшая глыбіня возера каля 9 м, сярэдняя 4,6 м. Аб'ём вады ў возеры 1,14 млн. м³. Плошча вадазбору 4,35 км².
Катлавіна Воласна тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. У паўднёва-заходняй і паўночна-усходняй частках трапляюцца ўчасткі сплавіны. Зона мелкаводдзя выслана пяском і займае каля 28 % плошчы возера.
Возера Воласна эўтрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Мухна і Некалач. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,6 м. Надводная прыбярэжная расліннасць утварае палосу шырынёй 2—10 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Макрыцкі А. М. Воласна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)