Вольта (вадасховішча)

(Пасля перасылкі з Возера Вольта)

Вольта (6°30′ пн. ш. 0°00′ з. д.HGЯO) — найбуйнейшае па плошчы (каля 8,5 тыс. км²) вадасховішча ў свеце.

Возера Вольта
Lake Volta
Каардынаты: 6°30′ пн. ш. 0°00′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Заходняя Афрыка
Вышыня над узроўнем мора 85 м
Плошча каля 8,5 тыс. км²
Аб'ём 148 км³
Даўжыня берагавой лініі больш 7 тыс. км
Найбольшая глыбіня 80 м
Сярэдняя глыбіня 18 м
Плошча вадазбору 385 тыс. км²
Упадаюць Чорная Вольта, Белая Вольта, Афрам
Выцякаюць Вольта
Возера Вольта (Гана)
Возера Вольта
Возера Вольта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 19611965 гг. каля горада Акасомба (Гана) у сутоках рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасля запаўнення вадасховішча займае 3,6 % плошчы Ганы. Пры запаўненні тэрыторыі вадой было выселена каля 78 тыс. чалавек. Адначасова ГЭС забяспечвае большую частку краіны электраэнергіяй.

Ніжэй ГЭС размешчана рака Вольта, што цячэ ў Атлантычны акіян.

На ўтвораным вадасховішчы шырока развіта рыбалоўства і суднаходства. Поўнач возера знаходзіцца ў зоне саваны, поўдзень — у зоне трапічных лясоў.

Даўжыня вадасховішча з поўначы на поўдзень — каля 400 км, берагавой лініі — больш за 7 тыс. км, узбярэжжы парэзаныя, на возеры знаходзіцца мноства невялікіх астравоў. Аб’ём вадасховішча складае каля 148 км³, сярэдняя глыбіня 18 м, найбольшая — 80 м.

Спасылкі правіць