Выртс’ярв

(Пасля перасылкі з Возера Выртс'ярв)

Выртс’ярв (эст.: Võrtsjärv) — прэснаводнае возера на поўдні Эстоніі, на мяжы паветаў Тарту і Вільяндзі. Плошча каля 266 км², буйнейшае возера Эстоніі пасля Чудскога возера і найвялікшы ўнутраны вадаём Эстоніі. Вышыня над узроўнем мора 33,7 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м, найбольшая — 6 м.

Выртс'ярв
эст.: Võrtsjärv
Voerts.jpg
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 33,7 м
Даўжыня
  • 34,8 км
Шырыня 14,8 км
Плошча 266 км²
Аб’ём 750 000 000 кубічны метр[1]
Найбольшая глыбіня 6 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 380 км²
Выцякаюць Рака Эмайыгі
Размяшчэнне
Краіна Flag of Estonia.svg Эстонія
Выртс'ярв (Эстонія)
Выртс'ярв
Выртс'ярв
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Відэа з дрона возера Выртс’ярв і вёскі Вайбла, 2022.

З Выртс’ярв пачынаецца рака Эмайыгі, якая ўпадае ў Чудское возера.

У возеры разводзяць вугра і іншыя далікатэсныя пароды рыбы. Штогод вылоўліваюць да 250 тон рыбы. На беразе возера — лімналагічная станцыя.

  1. Estonian Environmental Register Праверана 21 студзеня 2018.