Вялікае Існа — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Гарадзец.

Вялікае Існа
Каардынаты: 55°04′43,45″ пн. ш. 28°30′18,83″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,3 км²
Аб'ём 1,54 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,52 км
Найбольшая глыбіня 11 м
Плошча вадазбору 186 км²
Вялікае Існа (Беларусь)
Вялікае Існа
Вялікае Існа

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача, якая працякае праз возера. Плошча возера Белае складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11 м. Даўжыня возера — 1 км, найбольшая шырыня — 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,52 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,54 млн м³, плошча вадазбору возера — 186 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 20 м, знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, месцамі забалочаныя. На паўднёвым усходзе берагі тарфяністыя, параслі хмызняком.

Дно выдаёма высланае глеем. На поўначы, усходзе і ў літаральнай зоне ёсць пясчаныя адкладанні.

Расліннасць у возера пашыраная да глыбіні 3,5 м.

У Вялікае Існа ўпадаюць 3 ручаі, адзін з іх — з возера Звонь.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.