Вялікае Астраўлянскае

Вялікае Астраўлянскаевозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усыса, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Гарадок, каля вёсак Астраўляне і Сухарукава.

Вялікае Астраўлянскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 156,8[1] м
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,28[2] км²
Даўжыня берагавой лініі 2,8 км
Басейн
Выцякаюць ручай Астраўлянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Астраўлянскае (Беларусь)
Вялікае Астраўлянскае
Вялікае Астраўлянскае
Вялікае Астраўлянскае (Віцебская вобласць)
Вялікае Астраўлянскае
Вялікае Астраўлянскае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня возера 1,2 км, найбольшая шырыня 0,32[3] км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.
Катлавіна возера лагчыннага тып, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя і месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. На возеры востраў плошчай каля 1 га[3]. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць ручаі, на паўднёвым захадзе — пратока (ручай) з возера Малое Астраўлянскае[3], на паўночным усходзе — ручай з возера Бяздоннае. У паўночнай частцы Вялікае Астраўлянскае злучана ручаём Астраўлянка з ракой Усыса.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.