Вялікае Засомінае

(Пасля перасылкі з Возера Вялікае Засомінае)

Вялікае Засомінаевозера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 2,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Альманы, за 0,9 км ад мяжы з Украінай. Адносіцца да басейна ракі Льва. Уваходзіць у склад заказніка «Альманскія балоты».

Вялікае Засомінае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,4 м
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1,0165 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,85 км
Найбольшая глыбіня 2,0 м
Сярэдняя глыбіня 1,04 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Вялікае Засомінае (Беларусь)
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае (Брэсцкая вобласць)
Вялікае Засомінае
Вялікае Засомінае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча паверхні 1,0165 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,85 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя – 1,04 м. Аб’ём вады 1,04 млн м³.

Берагі моцна забалочаны, пераважна зліваюцца з люстрам возера. Вада ў возеры тарфяністая, карычневага колеру. На захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў раку Мышанка. Возера абкружана густым хмызняком, месцамі лесам і вялікімі забалочанымі ўчасткамі.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, сом і іншыя віды рыб.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Столинский район: карта. Столин: план. Давыд-Городок: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.

Спасылкі правіць