Вялікі Болцік

(Пасля перасылкі з Возера Вялікі Болцік)

Вялікі Болцік, Болачка[1] — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 31 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Яцыны. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр[1], належыць да басейна ракі Страча.

Вялікі Болцік
Возера Вялікі Болцік
Возера Вялікі Болцік
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 179,1 м
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 27 м
Сярэдняя глыбіня 9,37 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вялікі Болцік (Беларусь)
Вялікі Болцік
Вялікі Болцік
Вялікі Болцік (Мінская вобласць)
Вялікі Болцік
Вялікі Болцік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,23 км, сярэдняя — 0,19 км. Максімальная глыбіня 27 м, сярэдняя — 9,37 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб'ём вады 1,31 млн м³.

Катлавіна лагчыннага тыпу. Паўночны і паўднёвы схілы стромкія, вышынёй да 25 м. Берагі нізкія, супясчаныя, пад лесам, на ўсходзе забалочаныя. Літараль вузкая, пясчана-глеістая. На дне возера маецца слой сапрапелю сярэдняй магутнасцю 3,1 м. Надводная расліннасць развіта слаба, дасягае шырыні 5 м. Упадае некалькі ручаёў, у тым ліку пратока з возера Малы Болцік. Сцёк па Болцікскаму ручаю ў раку Страча. Узровень вады ў возеры падняты плацінай млына, у выніку чаго была затоплена прыбярэжная паласа лесу. Непадалёк ад берага возера (каля 500 м) на рацэ знаходзіцца турысцкая стаянка.

Вада гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,66 г/л, pH=8,23.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць