Вініпегосіс
(Пасля перасылкі з Возера Вініпегосіс)
Вініпегосіс (Winnipegosis) — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна ў 300 км на паўночны захад ад горада Вініпег. Вініпегосіс з'яўляецца другім па велічыні з трох вялікіх азёр у цэнтральнай частцы правінцыі Манітобы.
Вініпегосіс | |
---|---|
англ.: Lake Winnipegosis | |
![]() | |
Каардынаты: 52°30′ пн. ш. 100°00′ з. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Манітоба |
Даўжыня | 245 км |
Шырыня | 51 км |
Плошча | 5370 км² |
Найбольшая глыбіня | 18 м |
Сярэдняя глыбіня | 12 м |
Плошча вадазбору | 10000 [1] км² |
![]() |
Сярэдняя глыбіня — 12 м. Сілкаванне ад шматлікіх невялікіх рэк і азёр, найбольш буйныя рэкі — Суон, Рэд Дзір, Вудзі. Сцёк з паўднёвага ўскрайку возера па рацэ Уотэрхен у возера Манітоба. Вініпегосіс належыць басейну возера Вініпег, ракі Нельсан і Гудзонава заліва.