Гарадзішчанскае

(Пасля перасылкі з Возера Гарадзішчанскае)

Гарадзішчанскае, Гарадзішча, Палескаевозера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, у вёсцы Гарадзішча, у басейне ракі Ясельда (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Гарадзішчанскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,4 м
Даўжыня 1,48 км
Шырыня 1,09 км
Плошча 0,74 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,1 км
Найбольшая глыбіня 8,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,0 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Гарадзішчанскае (Беларусь)
Гарадзішчанскае
Гарадзішчанскае
Гарадзішчанскае (Брэсцкая вобласць)
Гарадзішчанскае
Гарадзішчанскае
Map

Плошча паверхні 0,74 км², даўжыня 1,48 км, шырыня 1,09 км. Найбольшая глыбіня 8,1 м, сярэдняя — 4,0 м. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб’ём вады 2,93 млн м³.

Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком і рэдкалессем. Зарастае слаба. На поўначы злучана вузкай пратокай з возерам Святое (Малое Гарадзішчанскае), на поўдні — шырокай пратокай з ракой Ясельда.

У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, сом, мянтуз, карась і іншыя віды рыб. У раёне возера адзначаны рэдкі від раслін, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, — кадзіла сармацкае. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 548. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі правіць