Гарнасвечча

(Пасля перасылкі з Возера Гарнасвечча)

Гарнасвечча, Дыбалёўскаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Дыбалі, у басейне ракі Ула.

Гарнасвечча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 119,3[1] м
Даўжыня 2,29 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,63 км²
Аб’ём 0,00311 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,43 км
Найбольшая глыбіня 8,0 м
Сярэдняя глыбіня 4,93 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,7 км²
Упадаюць Бортніцкі канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Гарнасвечча (Беларусь)
Гарнасвечча
Гарнасвечча
Гарнасвечча (Віцебская вобласць)
Гарнасвечча
Гарнасвечча
Map

Плошча паверхні 0,63 км². Даўжыня 2,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,93 м. Даўжыня берагавой лініі 5,43 км. Аб’ём вады ў возеры 3,11 млн м³. Плошча вадазбору 13,7 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пераважна стромкія, пад лесам, на паўднёвым усходзе разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з возерам Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у раку Ула.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 565. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць