Глыбокае (возера, Полацкі раён)

Глыбокаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 47 км на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта»[1] («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[2]).

Глыбокае
Сосны в озере - panoramio.jpg
Каардынаты: 55°41′42,70″ пн. ш. 29°27′05,67″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 154,0 м
Даўжыня 1,11 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,42 км²
Аб'ём 0,0022 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,36 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,2 м
Салёнасць да 0,03 ‰
Празрыстасць 9,5 м
Плошча вадазбору 1,94 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Глыбокае (Беларусь)
Глыбокае
Глыбокае
Глыбокае (Віцебская вобласць)
Глыбокае
Глыбокае
Commons-logo.svg Глыбокае на Вікісховішчы

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,11 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,36 км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя каля 5,2 м. Аб′ём вады 2,2 млн. м³. Плошча вадазбору 1,94 км².
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 м стромкія, на поўначы возера да 2 м і спадзістыя, пад хваёвым лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя, у паўночнай частцы тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, глыбей залягаюць апясчаненыя ілы і на глыбінях больш за 5,5 м — сапрапель. У паўночна-ўсходняй частцы возера востраў плошчай каля 0,1 га. На захадзе злучана кароткай пратокай з возерам Пустое.

Вада ў возеры вызначаецца нізкай мінералізацыяй і высокай кіслотнасцю (pH 4,8—5). Возера алігатрофнае, бяссцёкавае. Да глыбіні 9,5 м распаўсюджваюцца імхі. Расце палушнік азёрны — рэдкі для Беларусі ахоўны від раслін.

З рыб у возеры водзіцца пераважна акунь.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Богдзель І. І. Глыбокае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць