Глыбочына (возера, Полацкі раён)

Глыбо́чынавозера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вядзеціца, за 41 км на паўночны ўсход ад Полацка.

Глыбочына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153,0 м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00154 км³
Даўжыня берагавой лініі 4 км
Найбольшая глыбіня 6,8 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,1 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,2 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыбочына (Беларусь)
Глыбочына
Глыбочына
Глыбочына (Віцебская вобласць)
Глыбочына
Глыбочына
Map

Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,8 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 метраў, стромкія, складзены з пяскоў. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,7 м. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе возера — сплавінныя. Берагавая лінія звілістая. Літаральная зона стромкая. Дно возера ў паўночнай частцы пясчанае, у цэнтральнай і паўднёвай частках выслана сапрапелямі.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай з возера Бярэзінак і выцякае ручай у возера Вядзета. Прыбярэжная расліннасць займае палосу да 10 м і пашырана да глыбіні ў 2 метры.

У возеры водзяцца лешч, плотка, шчупак, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Мыслівец І. А. Глыбочына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)