Глыбочыца (возера, Лепельскі раён)

Глыбо́чыцавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 3 км на ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Глыбочыца.

Глыбочыца
Морфаметрыя
Даўжыня 0,82 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,16 км²
Аб’ём 0,0015[1] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,2 км
Найбольшая глыбіня 21[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 3,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыбочыца (Беларусь)
Глыбочыца
Глыбочыца
Глыбочыца (Віцебская вобласць)
Глыбочыца
Глыбочыца
Map

Плошча паверхні 0,16 (0,17[1]) км². Даўжыня 0,82 (0,83[1]) км, найбольшая шырыня 0,32 (0,37[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 (2,17[1]) км. Найбольшая глыбіня 21 м. Аб’ём вады 1,5 млн. м³. Плошча вадазбору 3,75 (1[1]) км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера.

Глыбочыца злучана пратокай з возерам Бораўна.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць