Горнае (возера)
(Пасля перасылкі з Возера Горнае)
Го́рнае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Ганцавічы, паміж урочышчамі Палонь, Куповішча і Добрыя. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Горнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,9 м |
Даўжыня | 0,3 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,055 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,9 км |
Басейн | |
Упадаюць | Выдранка |
Выцякаюць | Выдранка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, пад лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Праз возера працякае рака Выдранка.
Сваю назву атрымала з-за маляўнічага ўзгорыстага рэльефа навакольнай мясцовасці. За 0,5 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Малое.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.