Гравель

(Пасля перасылкі з Возера Гравель)

Возера Гравель (фр.: Lac de Gravelle) — найменшае з 4 азёр Венсенскага лесу. Аб'ём возера складае 28000 м³, плошча люстэрка - ≈ 0,01 км². Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 50 метрах на поўдзень ад Венсенскага іпадрома(фр.) бел.. Як і тры іншыя возера парку (Мінім, Сен-Мандэ і Даменіль), Гравель з'яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу. Возера Гравель размешчана вышэй за астатнія азёры парка, таму менавіта праз яго ажыццяўляецца забеспячэнне азёр парка водамі Сены. З астатнімі азёрамі парка Гравель злучаецца пры дапамозе двух невялікіх каналаў; з Сен-Мандэ і Даменіль каналам, званым «Ручай Гравель» (фр.: Ruisseau de Gravelle),[1] а з Мінім — каналам, які называецца «Рака Жуэнвіль» (фр.: Rivière de Joinville).[2]

Гравель
фр.: Lac de Gravelle
Lac Gravelle - Paris XII (FR75) - 2021-05-23 - 7.jpg
Каардынаты: 48°49′11″ пн. ш. 2°26′57″ у. д.HGЯO
Краіна Сцяг Францыі Францыя
(Парыж, Венсенскі лес)
Вышыня над узроўнем мора ≈66—67 м
Даўжыня 0,25 км
Шырыня 0,05 км
Плошча 0,01 км²
Аб'ём 0,000 028 км³
Гравель (Францыя)
Гравель
Гравель
Гравель (Парыж)
Гравель
Гравель
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага леса ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана(фр.) бел.. З 1866 года па 1974 год возера Гравель было злучана праз помпавую станцыю Сен-Мор-дэ-Фасэ з Марнай[3], але пасля адкрыцця аўтастрады А4(фр.) бел., якая праходзіць крыху паўднёвей, нагнятанне вод у возера ідзе з Сены, праз помпавую станцыю размешчаную каля Аўстэрліцкага моста(фр.) бел..[4].

Глядзіце таксамаПравіць

Зноскі

  1. Ruisseau de Gravelle sur le site du Sandre.
  2. Le Lac des Minimes Архівавана 2 красавіка 2015. document de la ville de Paris.
  3. Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p.578.
  4. Le Lac Daumesnil Архівавана 2 красавіка 2015. document de la ville de Paris.