Гінькава

(Пасля перасылкі з Возера Гінькава)

Гі́нькава возеравозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нехрысць (прыток Авуты), за 33 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 4,5 км на поўнач ад вёскі Зябкі. Трэцяе[1] па глыбіні на Беларусі.

Гінькава
Морфаметрыя
Даўжыня 2,2 км
Шырыня 0,29 км
Плошча 0,51 км²
Аб’ём 0,00797 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,84 км
Найбольшая глыбіня 43,3 м
Сярэдняя глыбіня 15,4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,17 ‰
Празрыстасць 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,4 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Гінькава (Беларусь)
Гінькава
Гінькава
Гінькава (Віцебская вобласць)
Гінькава
Гінькава
Map

Плошча паверхні возера 0,51² км. Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Найбольшая глыбіня 43,3 м, сярэдняя 43,3 м. Аб'ём вады 7,97 млн м³. Плошча вадазбору 4,4 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 20-30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком, сугліністыя. У паўднёвай і паўночнай частках возера схілы катлавіны вышынёй да 3—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі большай часткай зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе (глыбіня да 2 м) вельмі вузкае і займае каля 6 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6–10 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае слаба.
Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Слабапраточнае. У возера ўпадае ручай з Шылаўскага возера[2], выцякае пратока ў раку Нехрысць. Возера зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 25 м.

У возеры водзяцца акунь, лешч, сняток, плотка, гусцяра і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Рачэўскі А. М. Гінькава возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць