Дземя

возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці
(Пасля перасылкі з Возера Дземя)

Дз́емя — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 23 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,1 ка на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна Верхнядзвінскага раёна.

Дземя
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 127,7[1] м
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,18 км²
Басейн
Плошча вадазбору 1,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дземя (Беларусь)
Дземя
Дземя
Дземя (Віцебская вобласць)
Дземя
Дземя
Map

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Плошча вадазбору 1,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы вышынёй да 5 м, астатнія да 22 м. Вакол возера забалочаная пойма. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Мелкаводдзе вузкае. Зона мелкаводдзя пясчаная. Астатнюю частку дна возера высцілае сапрапель. У паўднёвай частцы маецца востраў плошчай 1,6 га. На поўдні з возера выцякае ручай у раку Свольна.

У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 151. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць