Дзікае (возера, Петрыкаўскі раён)

Дзі́кае — возера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Трэмля, за 5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Церабаў, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Петрыкаў.

Дзікае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,2 (0,99) км
Шырыня 0,8 (0,71) км
Плошча 0,78 (0,58) км²
Аб’ём 0,00035 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,9 км
Найбольшая глыбіня 0,8 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Дзікае (Беларусь)
Дзікае
Дзікае
Дзікае (Гомельская вобласць)
Дзікае
Дзікае
Map

Плошча паверхні возера 0,78 (0,58[1]) км². Даўжыня 1,2 (0,99[1]) км, найбольшая шырыня 0,8 (0,71[1])км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,6 м[1]. Аб’ём вады ў возеры 0,35 млн м³[1]. Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Вышыня схілаў дасягае 1 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя. На ўсходзе возера злучаецца каналамі з ракой Трэмля.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 151. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года. (руск.)

Спасылкі правіць