Доўжына

(Пасля перасылкі з Возера Доўжына)

До́ўжына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Ушачаў.

Доўжына
Возера Доўжына з боку санаторыя
Возера Доўжына з боку санаторыя
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,7 м
Даўжыня 2,01 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,65 км²
Аб’ём 0,00459 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,23 км
Найбольшая глыбіня 17,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 14,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўжына (Беларусь)
Доўжына
Доўжына
Доўжына (Віцебская вобласць)
Доўжына
Доўжына
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Доўжына складае 0,65 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,01 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,23 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,59 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,3 км².

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 20—26 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае 7—15 м. Берагі возера знаходзяцца пад хмызняком, у пэўных месцах забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 4—7 м высланае пясчанымі адкладаннямі, на большых глыбінях — сапрапелем і глеем. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае да 25 м, падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 5 м.

На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Баркоўшчына, на поўначы выцякае ручай у возера Вечалле.

Возера Доўжына ўваходзіць у курортную зону «Ушачы» (былая назва — «Баркоўшчына»). На беразе возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)